Апублікавана даследванне Анатоля Сцебуракі і Ганны Булды, прысвечанае лістам з архіва Храптовічаў

У альманахе «Архіварыус» — зборніку навуковых артыкулаў Нацыянальнага гістарычнага архіва — апублікавана даследванне Анатоля Сцебуракі і Ганны Булды, прысвечанае лістам з архіва Храптовічаў, якія былі вернутыя ў Беларусь разам з двума кнігамі са шчорсаўскай бібліятэкі.

 

Карэспандэнцыя складаецца з двух частак: лісты Карла Несельродэ, бацькі Алены Несельродэ, якая ў 1832 годзе ажанілася з Міхаілам Храптовічам, і лісты Міхаіла, якія аўтары лічаць найбольш каштоўнай часткай калекцыі.

 

 

Большасць лістоў Міхаіла Храптовіча датычыцца сямейных і службовых спраў. Адметныя таксама дарожныя нататкі, якія граф рабіў падчас удзелу ў пасольскіх місіях у Брытанію, Германію, Італію, Турцыю. Асобную ўвагу даследчыкі звяртаюць на апісанне беларускіх мясцін, якіх, на жаль, няшмат. Важнае месца сярод іх займаюць Бешанковічы — маёнтак, які належыў бацькам Міхаіла.

 

 

Аўтары артыкула лічаць ліставанне Храптовічаў важнай крыніцай не толькі па гісторыі графскага роду, але і еўрапейскай дыпламатыі 1830–1840-х гадоў. З гэтай нагоды публікацыя карэспандэнцыі стала б каштоўным выданнем для гісторыкаў.

Только самое важное и не чаще раза в месяц.

image

НАШИ ПАРТНЕРЫ И СПОНСОРЫ

  • Спонсор Белинвестбанк
  • пакт
  • Офис европейской экспертизы и коммуникации
  • веб-студия Insomnia
  • Будзьма
  • Трэцi сектар
  • культыватар
  • культыватар
  • Федерация приключенческих гонок
image