Адкрыццё выставы «Кнігазбор Храптовічаў: на шляху вяртання»

15 красавіка ў Музее кнігі Нацыянальнай бібліятэкі адбылося адкрыццё выставы «Кнігазбор Храптовічаў: на шляху вяртання». Яна арганізавана Фондам «Шчорсы і Храптовічы» сумесна з Нацянальнай бібліятэкай Беларусі.

На выставе можна пабачыць тры кнігі з былой бібліятэкі Храптовічаў, якая захоўвалася ў Шчорсах (падрабязней пра бібліятэку можна прачытаць тут). Таксама ў экспазіцыці лісты Міхаіла Храптовіча да жонкі, графіні Алены Нессельродэ. Міхаіл Храптовіч быў рускім дыплатам, паслом Расіі ў Бельгіі, Велікабрытаніі і іншых краінах. Яго ліставанне з жонкай — гэта значная крыніца ведаў не толькі пра асабістае жыццё людзей XIX стагоддзя, але і пра іх сучаснікаў, пра падзеі, якія адбываліся ў еўрапейскіх краінах.

Перапіска яшчэ грунтоўна не даследавана і не апублікавана. Першае вывучэнне лістоў было зроблена кандыдатам гістарычных навук Анатолем Сцебуракам. У гэтым відэа ён распавядае аб важнасці сямейнага архівага Храптовічаў і яго вывучэння.

Таксама ў выставе ўдзельнічаюць мастацкія працы студэнтаў-валанцёраў БНТУ, якія адлюстроўваюць сучасны стан маёнтку Храптовічаў у Шчорсах. Яны былі зробленыя ў 2018–2019 гадах падчас працы на летніках па добраупарадкаванні маёнтка.

На адкрыціі выставы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Аляксандр Суша распавёў пра кнігазбор Храптовічаў і яго лёс у пасляваенныя часы. Дагэтуль значная частка бібліятэкі знаходзіцца ва Украіне, і спадар Аляксандр адзначыў неабходнасць міждзяржаўных кантактаў для таго, каб вырашыць пытанне аб сумесным вывучэнні і вяртанні кнігазбора ў Беларусь.

Асобна спадар Аляксандр адзначыў ролю, якую адыгрывае ў захаванні спадчыны Храптовічаў Фонд «Шчорсы і Храптовічы».

Дырэктар Фонда «Шчорсы і Храптовічы» Ганна Булда расказала, як кнігі і перапіска апынуліся ў Германіі пасля Першай сусветнай вайны і як намаганнямі Фонда яны былі вернутыя на радзіму. Па словах спадарыні Ганны, кнігі і лісты, якія зараз захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы, вернуцца ў маёнтак Шчорсы, калі там будуць створаныя ўмовы для іх захоўвання.

Таксама на адкрыцці выступіла загадчыца Навагрудскай раённай бібліятэкі Ірына Царук.

Пасля адкрыцця выставы Ганна Булда і Аляксандр Суша правялі кароткую экскурсію і адказалі на пытанні.

Выстава «Кнігазбор Храптовічаў: на шляху вяртання» будзе працаваць у Музеі кнігі да 30 красавіка. Музей месціцца на 3 паверсе Нацыянальнай бібліятэкі, наведаць яго можна штодзённа, акрамя панядзелка.

Фонд дзякуе Анастасіі Дамарэнка (@аn_domarenko_photo) за фотаздымкі.

Только самое важное и не чаще раза в месяц.

image

НАШИ ПАРТНЕРЫ И СПОНСОРЫ

  • Спонсор Белинвестбанк
  • пакт
  • Офис европейской экспертизы и коммуникации
  • веб-студия Insomnia
  • Будзьма
  • Трэцi сектар
  • культыватар
  • культыватар
  • Федерация приключенческих гонок
image